*СПГ-9. Знаемства з сапагом* (аповед 3)
Частка 1
26 снежня 2022-га днем я ўпершыню ўбачыў новы для сябе від зброі – сапог. З ім мы будзем працаваць бліжэйшыя некалькі месяцаў.
Праз спробы і памылкі да поўнага ўдасканалення навыкаў па вынішчэнню ворага з дапамогай гэтай старой але дагэтуль эффектыўнай зброі.
Мы былі без экіпіроўкі (без касак і бронікаў). Я нават выйшаў у сланцах, якія абуў на цеплыя наскі.
З Ваяром вынеслі з падвала сапог. Ен важыў 50 кг, таму неслі яго на плячах, удвох.
Г(ідра), Д(жон), Воскар і Бобр неслі хто металевую каробку з прыцэлам да сапага, хто яшчык снарадаў OG-9 минаметнага тыпу (знешне яны падобны на мінаметныя міны) з парахамі да іх.
Усе гэтыя артэфакты мы прынеслі ў вялікае памяшканне з высокай столяй.
Г(ідра) загадаў паставіць сапог у пэўным месцы таго памяшкання, а сам кудысьці адыйшоў на хвілінку.
Падлога ў гэтым месцы аказалася ў сабачым лайне – вялікі але глупы лабрадор, што прыбіўся да нашага батальена “Волат” разам з іншым сабакам пароды дваровая аўчарка па мянушцы “Валет”, рабілі тут час ад часу сваю брудную справу.
Д(жон) прапанаваў перанесьці сапог у іншы бок памяшкання (як у ваду глядзеў!). Што мы і зрабілі, каб ненарокам не ўступіць падчас заняткаў у сабачыя экскрэменты.
Але прыйшоў Г(ідра) і мы мусілі вярнуць сапог на месца – справа ў тым, што ен спецыяльна запланаваў паставіць сапог так, каб праз візір прыцэла асобнага навядзення была бачна вертыкальная дэталь на сцяне памяшкання. Гэта было прынцыпова важна.
Дэталь знаходзілася метрах у 15 справа ад сапага і на вучобе выконвала ролю арыентыра.
Таму на какахі мы забілі і толькі стараліся на іх не наступіць выпадкова.
Пачалося навучанне!
(На фота: сапог, выгляд знутры, 26 снежня 2022-га, недзе пад Бахмутам)