СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень
(аповед 8)
Частка 2.2
Дэн – “300”
Перанясемся з нашай пазіцыі сапага да хлопцаў-штурмавікоў. Вось што адбывалася ў іх у пачатку адзінаццаці раніцы 31 снежня 2022-га года (з інтэрв’ю Дэна ад 07.09.2023):
“У нас 31 снежня, пад Новы год, быў штурм. Мы адбівалі вялікі кавалак прыватнага сектару.
Прасоўваліся, не ведаючы колькі наперадзе п*дараў. На нашу групу з васьмі байцоў выйшаў узвод, гэта значыць 30 чалавек. Мы прынялі бой, пачалі адсоўвацца, былі выніковы – супернік панёс страты.
І ў адзін “цудоўны” момант у сцяну каля мяне прылятае “вог” (гэта граната з падствольнага гранатамёта або АГС-17).
Аскепак ламае мне нос, як добры такі мужчынскі ўдар па твары. Мяне разгортвае, знікае зрок. Я ўстаю – з носа льецца кроў. А на вайне, калі нешта прылятае ў галаву, першая думка: ну ўсё, прыплылі.
Па рацыі даклаў, што я і яшчэ адзін чалавек – “трыста”. Да нас прыйшла дапамога.
Адсоўваючыся, мы ўлучылі яшчэ двох п*дараў.
Ужо ў бяспечнай зоне, у пад’ездзе, я проста зваліўся, стала дрэнна, пачало ванітаваць. А пакуль мы выбіраліся, пра гэта не было гаворкі – працягвалі працаваць, як машыны. Тым больш, што ў той момант я быў у камандзірскім аддзяленні і не мог дазволіць сабе выйсці з бою.”
https://news.zerkalo.io/life/48318.html?tg=9
«Это быстро превращается в работу. Можно преподносить себе по-разному: „Боже мой, что я наделал — убил человека!“ А можно: „Я уничтожил живую силу противника“. И все сразу меняется. Не надо задумываться: „Ой, у него, наверное, мама, и папа, и жена, и дочка…