Расейскамоўная АдэсаЧастка 2Мужчына невялікага росту ў пажылым узросце за мікрафонам – сьпяваў ён.”Н…

Расейскамоўная Адэса
Частка 2

Мужчына невялікага росту ў пажылым узросце за мікрафонам – сьпяваў ён.

“Не можа ў гэтым асяроддзі быць падтрымкі крамлеўскай агрэсіі” – падумаў я і моўчкі выйшаў (і добра зрабіў, бо памылка была за мной).

Пасля, у гэтым бары прагучала ўжывую іншая рускамоўная песня, якая трохі палепшыла мае ўспрыняцце: “Вчера приснился сон прекрасный –
Москва сгорела целиком…”.

Пачаўся спектакль. Ён таксама, што мяне ўжо не здзівіла, быў расейскамоўным.

Перад пачаткам спектаклю выступіў Барыс Барскі. Пачалося дзеянне.

А я, чамусьці, у нейкі момант адчуў сябе так, як напэўна сёння павінен адчуваць сябе сапраўдны беларус у лукашысцкай Беларусі, які з нейкай халеры трапіў на праўладны канцэрт. Непрыемнае ўражанне, выкліканае засіллем расейскай культуры ў Адэсе.

Толькі шчыры выступ Барскага ў канцы спектакля з падтрымкай ЗСУ і гатоўнасьці Адэсы даць адпор расейскім акупантам трошкі кампенсавалі мае непрыемнае ўражанне.

Апошнім расейскамоўным эцюдам былі пару песень, якія мы пачулі пасля спектаклю на Дэрыбасаўскай. Адна – нейкая знакамітая ў свой час папса. А другая – мой любімы Цой.

Дзяўчына са шляпай падыйшла да Лахвіча, які быў у элементах вайсковай формы, каб сабраць грошы. Яна шчыра не зразумела, чаму ён яе праігнараваў.

Расейская мова і культура – тое, што нават пасля перамогі Ўкраіны сёння можа прывесьці дзяцей цяперашніх украінцаў да новай хвалі “рускага свету” з вайной за “исконно русские территории” заўтра.

Чаму гэта не разумеюць адэсіты, якія па-расейску пасылаюць расейскі вайсковы карабель на х*й, мне не зразумела.

Ні адзін горад Ўкраіны дзе я пабываў за мінулыя паўтара гады знаходжання тут, нават на яе Ўсходзе, не пакінуў у мяне такога моцнага негатыву ад засілля расейскай культуры.

Мова – гэта зброя. Для Ўкраіны і для Беларусі – гэта зброя, якая абараняе нашы нацыі ад знішчэння.