СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 8)Частка 4.2 Пяць асечак і адзін пострэл- Ни х*я – на…

СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 8)
Частка 4.2 Пяць асечак і адзін пострэл

– Ни х*я – надо вынимать! – пракаментаваў Ваяр.
– Осечка! Вынимай! – скамандаваў Д(жон). – Ставь на предохранитель.
– Б(уча), отойди, бля*ь! – на нервах крыкнуў Ваяр, стоячы ля сапага.

Гук выхаду і разрыву снарада.

Ваяр перазарадзіў снарад не мяняючы яго.

Гукі стралковага бою.

– Одиночными выстрелами снайпер работает – аккуратно! – прагучала з рацыі з поля боя на якім знаходзіліся ў гэты момант нашы хлопцы-штурмавікі.

Д(жон) вазіўся з прыцэлам.
– Давай! – крыкнуў яму Ваяр.
– Наводзіцца. – патлумачыў яму я.
– Епта – точно. – адказаў Ваяр.

Гук выхаду снарада.

Д(жон) зняў сапог з засцерагальніка.

Гук выхаду снарада.

– Хай яшчэ раз паспрабуе і можна порах памяняць, – выказаўмеркаванне Воскар.
– Если не сработает счас, то другую будешь нести, Б(уча), – сказаў заражаючаму Ваяр.

У гэты момант Д(жон) крыкнуў “Пострэл!” і націснуў на спуск.

Сухі шчалчок асечкі зноў папярэдзіў аб няўдачы.

– Осечка! Разряжай! – крыкнуў Д(жон) – Второй снаряд!

Воскар падбег з другім снарадам і перазарадзіў сапог.

Д(жон) падвеўся і, крыкнуўшы “Пострэл!” каторы раз націснуў на спуск.

Сухі шчалчок асечкі.

Воскар падбег з трэцім снарадам і ўжо ля самага сапага спрабаваў выцягнуць чаку. Чака не выцягвалася.
– Зубами, на х*й! – тарапіў Воскара Д(жон).

Гукі выхадаў снарадаў.

Гук разрыву снарада.

Гук выхаду снарада.

Сапог быў перазаражаны. Прыцэл падведзены.
– Пострэл! – крыкнуў Д(жон), націскаючы на спуск.

Сухі шчалчок асечкі прагучаў пяты раз запар.

– Асечка! – крыкнулі я і Д(жон) адначасова.
– Бля*ь! – адрэагаваў Ваяр на неўдачу.
– З кантактамі штосьці! – выказаў здагадку я.
– Что? – не пачуў Ваяр.
– З кантактамі, мабыць, штосьці! – паўтарыў я.

Ваяр з Воскарам з дапамогай малатка і інструмента адкрылі адсек з кантактамі і працерлі іх з дапамогай прапітаных спіртам сурвэтак.

Д(жон) падвеў прыцэл.

– Пострэл! – крыкнуў Д(жон) і націснуў на спуск.

Моцны гук стрэлу з сапага апавясьціў наваколле аб паспяховым стрэле. У бок расейскіх акупантаў паляцеў 73 мм снарад.

На гадзінніку было 10:55.