СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 8)Частка 4.1 Пяць асечак і адзін пострэлБахмут, 31 сн…

СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 8)
Частка 4.1 Пяць асечак і адзін пострэл

Бахмут, 31 снежня 2022-га года, 10:41.

Сапог ужо быў наведзены на першую цэль на тэрыторыі пажаркі. Б(уча) зарадзіў сапог.

Мы з Воскарам пераправерылі наводкі прыцэла па Крапіве. А заадно пераправерылі адзін аднога.

Зараз праца была за наводчыкамі. Імі былі Д(жон) (які адначасова выконваў абавязкі камандзіра разліку) і Ваяр.

Д(жон) падвеў бурбалкі на прыцэле – яны збіваліся ад малейшай маніпуляцыі з сапагом.

– Інтэрвал – адна хвіліна. Дзве па першай, дзве па другай, дзве па трэцяй, – аддаваў па рацыі загад Я(гайло).
– Плюс! – адказаў Д(жон), на хвіліну пераключыўшы сваю ўвагу на рацыю.
– Выстрел! – крыкнуў Д(жон) і націснуў на спуск.
– Слава Украине! – адрэагаваў Б(уча).

Сухі шчалчок асечкі прагучаў стрэлам у такой рэдкай для сенняшняга Бахмута цішыні.
– Осечка! – крыкнуў Д(жон).
– Бля*ь! – адрэагаваў Воскар.

– Менять, Б(уча)! – крыкнуў Ваяр Б(учы) і сам пабег з нашага будынка да сапага.
– Прадахраніцель! Прадахраніцель пастаўце! – пракрычаў я, хвалюючыся, каб снарад не разарваўся ў сапагу падчас маніпуляцый з ім. Мы першы раз сутыкнуліся з такой сітуацыяй.
Д(жон) паставіў сапог на засцерагальнік.

– Второй раз может попробовать? – запытаў у Ваяра Д(жон) і, не пачуўшы адказу, прыняў рашэнне: – Давай второй раз.
– Б(уча), не падхадзі! – крыкнуў я Б(учы), каторы таксама вырашыў падбегчы да сапага дапамагчы.
– В сторону! – аддаў загад Д(жон) Ваяру і Б(учы) і прыгатаваўся паўтарыць спробу стрэліць.
Хлопцы адбеглі назад у будынак.
– Выстрел! – крыкнуў Д(жон) і націснуў спуск.
Зноў сухі шчалчок асечкі прагучаў замест стрэла.