Аўтара Youtube-канала «MozgON» Уладзіміра Цыгановіча перавялі ў ваўкавыскую калоніюУладзімір — блоге…

Аўтара Youtube-канала «MozgON» Уладзіміра Цыгановіча перавялі ў ваўкавыскую калонію

Уладзімір — блогер, аўтар youtube-канала MozgON. На сваім канале пераказваў спачатку эканамічныя і грамадскія, а потым і палітычныя навіны, стаў весці трансляцыі з розных акцыяў — не толькі з пікетаў Ціханоўскага.

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 10 красавіка блогера асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ў дадатак да 15 гадоў зняволення па «справе Ціханоўскага».

Стала вядома, што палітвязень пачаў адбываць тэрмін у ваўкавыскай калоніі № 11.

Падтрымайце Уладзіміра: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч
Напісаць анлайн