Расейскамоўная АдэсаЧастка 1Адэса – цудоўны горад, які пакінуў таксама і непрыемнае ўражанне.Я быў у…

Расейскамоўная Адэса
Частка 1

Адэса – цудоўны горад, які пакінуў таксама і непрыемнае ўражанне.

Я быў у Адэсе першы раз. Вельмі прыгожы горад, які непадобны ні на які іншы. Нават Львоў, на маю думку, саступае ёй.

Непрыемнае ўражанне ад Адэсы сфармавалася на другі дзень пасля прыезду.

На Дэрыбасаўскай стаяць адчыненыя экскурсійныя электрааўтобусікі, зазывалы каля якіх прапануюць разнастайныя экскурсіі па гораду.

Непрыемным адкрыццём было тое, што экскурсіі праводзіліся па-расейску. Альбо, як мы пачулі, “на адэскай мове”.

Мы, беларусы, гадзіну чакалі менавіта ўкраінамоўнай экскурсіі. Дачакаліся. Сабралася група. Экскурсія была напалову па-украінску, напалову з адэска-габрэйскім каларытам.

На вечар ў нас былі набыты квіткі на “Маскі-шоў”. Я быў здзіўлены – я шчыра верыў, што столькі не жывуць! Бо памятаў іх яшчэ з 1990-х па знакамітым тэлепаказам. А яны не толькі жывыя, але яшчэ і працягваюць выступаць!

Дык вось, мы, покуль чакалі на вуліцы пачатку спектакля, пачулі з суседняга бара “Мана-мана”, які адносіцца да “Дома клоунов” расейскую песню і ў ёй словы: “…нам Кремля заманчивые своды не заменят статуи Свободы “.

Я толькі потым зразумеў, што гэтыя словы з рускамоўнай песьні супраць Крамля. А ў той момант я, мабыць, пад уплывам рускамоўя навокал, палічыў іх за падтрымку Крамля.

Зайшоў у бар каб разабрацца з гэтым пытаннем. І што я пабачыў: ветэраны цяперашняй вайны. Хтосьці без рукі, другі без нагі. Бармэн з блакітна-жоўтай стужкай на запясьці.