Чалавек можа вярнуцца дахаты, але яго свядомасьць яшчэ не вярнулася з вайны. А сям’я — не падрыхтаваная да гэтай змены.
Жонкі выходзілі замуж за мірных людзей, а не за тых, хто перажыве траўму, страты і напружаньне. Дзеці не заўсёды разумеюць, чаму тата стаў маўклівы або раздражняльны. Маці часта носяць трывогу ў сабе і не просяць дапамогі, бо “трэба трымацца”.
Псіхатэрапія — гэта не толькі пра таго, хто быў на фронце. Гэта пра сям’ю, якая павінна навучыцца жыць з новым досведам.
Таму наш збор уключае магчымасць падтрымкі: — ветэранаў — іх жонак — дзяцей — маці
Мэта застаецца нязменнай — 2 000 € на 3 месяцы працы псіхолага.
Далучыцца да збору можна тут: Stripe: https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08 Банкаўскі перавод (Swedbank): Savanorių organizacija KUS IBAN: LT187300010194780291 SWIFT/BIC: HABALT22 Paskirtis: Parama