СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 8)Частка 3.1 “Загад працаваць”Гук разрыву снарада.Бах…

СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 8)
Частка 3.1 “Загад працаваць”

Гук разрыву снарада.

Бахмут, 31 снежня 2022-га года, 10:32.

Мы чакаем загада працаваць па цэлям. Адначасова напружана ўслыхоўваемся ў перамовы, што адбываюцца па рацыі з хлопцамі, якія ўступілі ў бой з рускімі.

– Мыш, в домках, где замечено движение, – мы отрабатываем домки по возможности. Как принял? Как принял? – перадаваў інфармацыю па рацыі Ваўкалак. – В нас тоже летит АГС, но мы больш-менш находимся в укрытии. Можем держать бой. Как принял? Как принял?

Гук разрыву снарада.

– На Ваўкалака наступаюць, – пракаментаваў Д(жон).
– Как принял, Мыш? – працягваў вызываць Мыша па рацыі Ваўкалак.
– Плюс, принял! – адказаў Мыш.

У гэты момант другая група нашых штурмавікоў адкатвалася назад. Частка хлопцаў былі дэзарыентаваны.

– Мы приняли бой с пид*рами, бля*ь, которые пиз*уют со всех сторон и откатываемся максимально быстро! – паведаміў па рацыі Дэн.

У гэты момант над нашым будынкам праляцеў украінскі дрон. Дроншчыкі сядзелі на трэцім паверсе напаўзруйнавага адміністрацыйнага будынка. Дрон залятаў у дзверы, якія вялі звонку проста ўнікуды, а ўнутры пачынаўся калідор, дзе за сталом стаялі і сядзелі ўкраінскія дроншчыкі. Яны карэгавалі агонь артылерыі і адначасова давалі ан-лайн трансляцыю ўсім зацікаўленым падраздзяленням.

– Дрон, – выкрыкнуў Б(уча).
Гук разрыву снарада.

– Со всех сторон, б*ять… Накопились и идут в наступ тоже, – эмацыйна выказаўся Ваяр пра сітуацыю з хлопцамі.

– Супала, што яны наступаюць і нашы, – адказаў я яму.

– Где, на х*й арта еб*ная!? – перажываў за хлопцаў Д(жон).
– Вчера так ху*чилось и танчик, бля*ь… – працягнуў тэму Ваяр, пстрыкаючы запальнічкай, каб прыкурыць цыгарэту.
– От нас ни х*я не выходит, бл*ть… – пракаментаваў Д(жон).
– Ну, – пагадзіўся з ім Ваяр.
– Ни минометов, ни х*я нету, бля*ь. Может не могут дрон поднять – РЭБ-ка еб*шит? – выказаў меркаванне Д(жон).
– Так вунь – паляцеў, – адказаў я яму, ківаючы ў бок украінскага дрона, які толькі што безперашкодна вярнуўся на сваю базу.