Баранавіцкая актывістка падчас пратэстаў 2020-га года Аксана Ленько (зараз у вымушанай эміграцыі – 2…
26.09.2025Клачко Аляксандр Кусь

Баранавіцкая актывістка падчас пратэстаў 2020-га года Аксана Ленько (зараз у вымушанай эміграцыі – 2025) спачатку планавала застацца дома ў дзень рэферэндума. Не чула мае аргументы. Не бачыла сэнса ў наведваньні выбарчага ўчастка. І толькі пасля гэтага майго фота-зварота сказала мне: “Добра. Прыйду. Але толькі да самога выбарчага ўчастка. Унутр заходзіць не буду”.
Іншая пратэстная актывістка (зараз у Беларусі), якая, таксама, спачатку адмаўлялася пайсьці на рэферэндум, падзялілася са мной уражаньнямі ад наведваньня выбарчага ўчастка, сказала: “Я так задаволена, што схадзіла! Я убачыла N.., якога не бачыла з 2020-га года. Мы з ім, як і ў 2020-м годзе на нядзельных “шпацырах пратэсту” у цэнтры горада, сустрэліся вачыма і я, як і тады, па адных толькі вачах зразумела: “Ён свой!” Ён застаўся сваім і зараз! Хай мы і не падтрымліваем сувязь у мэтах бяспекі”.
Іншыя водгукі былі хоць і менш эмацыйныя, але таксама станоўчыя.
Таму я лічыў, што не памыліўся ў абранай стратэгіі паклікаць беларусаў паставіць “2 крыжыкі”, зрабіць гэта адносна бяспечнае дзеяньне, якое гатовы быў зрабіць і сам будзь я ў Беларусі (бо ніколі не заклікаў беларусаў да таго, чаго б не зрабіў, альбо не быў гатовы зрабіць сам) замест таго, каб застацца дома сядзець на канапе. Гэта, здаецца незначнае, хтосьці скажа непатрэбнае, дзеяньне надало ім сіл духу. Паказала ім самім, што яны яшчэ не здаліся. І што яны не адныя: не здаліся і тыя нашы паплечнікі з 2020-га, хто знік на два гады з поля зроку ў мэтах бяспекі з-за беспрэцедэнтных рэпрэсій супраць беларусаў з іншай пазіцыяй з боку нелегітымнага прамаскоўскага рэжыма лукашэнкі.
За 2 дні 27-28 лютага 2022 у Беларусі былі затрыманы не менш за 1 100 чалавек за “збор больш двух без дазволу”, лозунгі “Нет войне!”, украінскую альбо бел-чырвона-белую сымболіку, стрымы\ фота з акцый.