Частка 3.2 “Загад працаваць”
Дэн па рацыі вызываў (Ажыну), які разам з Б(ігам) заплуталі ў неразбярысе бою і апынуліся ў прыватным доме пад шчыльным стралковым агнем рускіх:
– (Ажына), выйдзі на звязок! (Ажына), выйдзі на звязок! – выклікаў па рацыі Дэн.
– Все быстро, по дороге, перебежать, бля*ь до моста и по мосту направо! Бегом все! – аддаў па рацыі загад Дэн.
Д(жон), узяўшыся за галаву, вельмі перажываў за хлопцаў:
– Бля*ь, хоть бы не…
І ў гэты момант рацыя ўспомніла пра нас:
– Д(жон), Д(жон) – Я(гайло)! – вызываў нас Я(гайла) са штаба.
Д(жон) нават не адразу зразумеў, што выклікаюць нас.
– Д(жон)! – аклікнуў я яго.
Воскар нават крануў яго за плячо. Д(жон) ўстрапянуўся і перазапытаў:
– Д(жон) – Я(гайло)?
– Мг, – падцвердзіў Воскар.
Гук разрыву снарада.
– Д(жон) на звязку! – сказаў у рацыю Д(жон).
– Д(жон), пачынай працаваць: першая мэта – два пострэла. Другая – два пострэла, – даўнам загад Я(гайла) працаваць па загадзя ўзгадненным цэлям у раене пажаркі.
– Гэта па тым цэлям. Плюс-плюс! – пракаментаваў Воскар.
– Так, плюс! – падцвердзіў я і адначасова інстынктыўна адказаў на загад па рацыі.
Мы з Воскарам адрэагавалі “плюсам”, бо мы былі планшэтыстамі і зараз пачыналася наша праца вызначэння параметраў прыцэла, каб наводчык мог навесьціся па цэлі.
На гадзінніку было 10:38. Мы ўзняліся са сваіх мест і рушылі да сапага.