14 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці.Хмурае данбаскае неба. Часа…
17.08.2025Клачко Аляксандр Кусь

14 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці.
Хмурае данбаскае неба. Часам з яго крапае дождж. Не моцны, але ўсё яшчэ можа змяніцца. Лепш быць апранутым ў дажджавік.
Аскепкавыя снарады да сапага нам яшчэ так і не прывезлі.
Супрацьтанкавых – хоць дупай еш. Вырашылі пратэсьціць наша апошняе вынаходніцтва, якое мы змасьцярылі на нашай прыфрантавой базе ў Вільнянску, што пад Запарожжам – дыстанцыйны стрэл з СПГ-9. Не, не радыёкіруемы, а, пакуль толькі, праз дрот.
Паўдзельнічаць у палігонных стрэлах да нас заехалі куляметчыкі, якія жылі недзе ў прыватным доме ў Канстанцінаўцы.
Палігон. Звычайнае данбаскае поле ў 500 метрах за сялом Раскошным, перамяжованае нізкімі пералескамі, хмызняком, лагчынамі і ўзгоркамі.
Увасьмярых прыехалі на дзвюх машынах.
Выставілі сапог. Абралі ўмоўную мішэнь у выглядзе дрэва дзесьці ў кілометры ад нас. Паглядзелі ў трубу, каб нічога жывога не было ў зоне паражэньня. Адыйшлі на некалькі метраў ад сапага – на ўсялякі выпадак і Д(жон), праз дротавы пульт, стрэліў з сапага супрацьтанкавым снарадам прамой наводкай. Снарад разарваўся ў некалькіх метрах ад цэлі.
Усё працавала. Прамой наводкай мы стралялі ледзь не ўпершыню.
“Пострэл!” – адзін стрэл, для досведу зрабіў і я, адпрацаваўшы свае тэарэтычныя веды навядзеньня пры такім варыянце стральбы. І адразу страціў цікавасьць да працэсу – ніколі не любіў без патрэбы выстрэльваць боезапас. Хай, нават, калі ён залішні.
Астатнія пару стрэлаў зрабілі нашы кулямётчыкі – напалову для досведу, напалову дзеля цікаўнасьці.