15 красавіка 2023, сяло Аляксандра-Шульцына пад Канстанцінаўкай Данецкай вобласьці бліз лініі фронту.
А 18 гадзіне прыехалі да ЗСУ-шнікаў на сустрэчу з іхнім камандзірам дамовіцца аб заўтрашнім сумесным выязьдзе для пошука пазіцыі.
Дэталі той размовы і антураж памяшканьня з большага сьцёрліся з маёй памяці за два з лішнім года. Памятаю, што зайшлі мы ў хату. Вокны і дзьверы былі светамаскіраваны і выходзілі ў супроцілеглы ад масковіі бок.
Селі за стол. Справа ад мяне хтосьці з нашых хлопцаў – ці то Д(жон) ці то Г(ур). Злева ад мяне сеў ЗСУ-шнік. Прысутнічаў украінскі камандзір. Пілі гарбату, размаўлялі.
Наконт сумеснага выязда, які мы планавалі на заўтра, украінцы нам мінусанулі. Яны справядліва заўважылі, што такое пытаньне павінен узгадніць наш камандзір на ПУ гэтай дзялянкай фронта. Інакш не выключаны фрэндліфаер і іншыя непрыемныя недарэчнасьці.
Украінскіх жаўнераў вельмі цікавіла наша матывацыя – чаму мы пайшлі ваяваць супраць расеі. Што адбываецца сёньня ў Беларусі. Як і пераважная колькасьць украінцаў яны называлі лукашэнку “ваш бацька”. Але, пасля 2022-га, гэта гучала ў негатыўнай афарбоўцы.
ЗСУ-шнік, які сядзеў злева ад мяне быў звонку нярвовы. Адчувалася, што яго напружвае прысутнасьць нас, беларусаў побач з ім. Відавочна, што гэта адбывалася па прычыне тэра інкогніта нашай, беларусаў, матывацыі для яго, а таксама выпрабаваньні з якімі ён сутыкаўся штодня на фронце.
На развітаньне нам падарылі кардонную скрыню з велікоднымі падарункамі — кулічамі, паштоўкамі, анёльчыкамі-лялькамі.
Акрамя ўдзячнасьці нам, беларусам, украінскія жаўнеры, ахоўваючыя гэтую дзялянку фронта кіраваліся і практычнымі поглядамі: “Нам прислали куличи из расчёта на обычную численность нашего подразделения. Но у нас добрая половина или “200” или в госпиталях “300”. Пропадут. Не сьедим мы столько.”