У суседнім доме жылі ЗСУ-шнікі. Штурмавікі. Іхні камандзір загінуў некалькі дзён назад. Частка з іх ужо з’ехала. Заставалася пару чалавек. Яны знаходзіліся тут з ягонымі рэчамі і чакалі пераброскі не то на ратацыю, не то на іншы накірунак фронта.
Нам дазволілі засяліцца. Больш, таго праз пару дзён яны з’едуць і мы застанемся ўпяцерох: Кусь, Бача, Ваяр, Воскар, Д(жон).
Найбольш мне запомніліся двое з тых часовых нашых пастаяльцаў: штурмавік Міша і дзяўчына, якая назвалася “Кнопачкай”.
Міша пасля паранення і кантузіі знаходзіўся ў шпіталі але збег з яго недалекаваўшыся да сваіх хлопцаў. Ноч ці дзве ён жыў ў тупіковым пакоі, уваход у які быў праз наш з Бачой пакой. Пасля ён нейкі час жыў у гаражы. Да яго прыязжалі вайскоўцы з ягонай часткі, каб угаварыць ехаць ці то ў шпіталь, ці то на новае месца дыслакацыі. Праз кароткі час пасля гэтага ён з’ехаў.
Паводзіны яго былі дзіўныя. Ён не быў агрэсіўным, але эмацыйная нестабільнасьць прысутнічала. Паўсюль хадзіў з трафейным аўтаматам АК-47 калібра 7,62. Аднойчы Бача нават схаваў той аўтамат, калі Міша пасля распіцця алкаголя з мясцовымі мужычкамі глыбока спаў у гаражы. Там жа Міша рамантаваў аднекуль узяты квадрацыкл, які потым пакінуў камусьці з мясцовых.
“Кнопачка” да нас жыла ў тым жа пакойчыку дзе пачаў жыць Міша. Маладая. Нават сімпатычная. Але неахайная з бруднымі пазногцямі. Апранута ў вайсковы камуфляж. Відавочна была нечыяй “паходна-палявой жонкай”. Штурмавікі пакінулі яе тут з надзеяй, што хутка забяруць на новае месца.
З нашым прыходам Міша перасяліўся да яе ў пакоў і, на падпіці, пачаў падкатваць да яе. Праз што тая дзяўчына пераедзе ў першы ж дзень у крайнюю хату на іншым баку вуліцы да мясцовай сям’і.
Аднойчы, на Вялікдзень, яна папросіцца пад’ехаць са мной на Нову пошту ў суседнюю Канстанцінаўку куды я ехаў па вайсковай справе ў штаб. (“Забраць звідти подарунок від нареченого – м’яку іграшку – динозавра”).
Потым мы чулі, што яна харчавалася за кошт гаспадароў дома яе прытуліўшых, бо не мела грошай. І ў выніку з’ехала ад іх недзе праз 2 тыдні ў невядомым кірунку.