Атрымаў УЦЯКАЦТВА. Быццам GPS-бранзалет з нагі зняў, які абмяжоўваў маю свабоду перамяшчэння па-за межы Літвы і пэўныя магчымасьці ў Літве.
Раніца. Сонейка падымаецца з-за вежы Гедыміна. Наваколле пакрыта тонкім слоем белага пушыстага снега, які радуе вока.
Сёння ў Літве адзначаецца Дзень абаронцаў свабоды. Крочу па вуліцы. Тэлефонны выклік. На экране: “Migracijos departamentas”. Запрашаюць сёння на Vytenio g. 18. Можна хоць зараз.
Прыслухаўся да сваіх унутраных адчуванняў. Я свядома пачаў гэта рабіць (асабліва калі няма поўнай інфармацыі і гарантый паспяховага выніку чакаемага мерапрыемства) з траўня 2022-га калі прымаў рашэнне добраахвотна ўдзельнічаць у штурме сяла Лазавое. Зараз, як і тады, роўнае спакойнае адчуванне.
Амаль аднолькава роўна (але з рознымі дзеяннямі апасля) гатовы пачуць як станоўчае, так і адмоўнае рашэнне па свайму знаходжанню ў Літве.
Папярэдзіў Любу і літоўскага адваката які пару дзён таму сам выйшаў на мяне праз літоўскага добраахвотніка “Дзеда” (Rimas Armaitis) з прапановай дапамагчы ў справе. (На вечар у нас з ім дагаворана сустрэча па пытанню маёй легалізацыі ў Літве).
Vytenio g. 18. Падымаюся на другі паверх. Шкляныя дзверы справа. Пагрукаў. Адкрылі. Гэтую супрацоўніцу міграцыі я бачу ўпершыню.
“Чаму не мая куратар?”, – падумаў я, афіцыйна ветліва прывітаўшыся па-літоўску.
– Решение по вам положительное. Распишитесь здесь, паклала мне на подпіс паперу па літоўску з дубляваннем па-расейску супрацоўніца міграцыі. Пасля правяла мяне ў агульную залю чакання.
Падвяла мяне да вызваліўшагася акенца. Там я сфатаграфаваўся, прыклаў паказьнікі левай і правай рукі, распісаўся (упершыню замест расейскай “о” у прозвішчы выкарыстаўшы беларускае “а”).
– Праз два тыдні запішыцеся для атрымання пластыка і свайго пашпарта (беларускага), – на развітанне дадала супрацоўніца міграцыі.
Не прайшло і году (без аднаго тыдня) як Літоўская Рэспубліка прыняла па мне СТАНОЎЧАЕ рашэнне.
Як заўжды (і я прывык да гэтага) нішто не даецца мне лёгка, але мая упёртасьць дазваляе, часам, прабіць, здавалася б, непрабіваемую сцяну.
Дзякуй тым літоўцам, беларусам і ўкраінцам, хто спрыяў маёй легалізацыі ў Літве. Засталіся пытанні да тых, хто блакаваў станоўчае рашэнне па майму ўцякацтву (вельмі хочацца ведаць іх матывацыю, кампетэнцыю, моц адстаяць прынятае рашэнне (у выпадку магчымай адмовы), каб разумець хто яны і якія задачы перад сабой ставяць).
Сёння з чыстым сэрцам, на літоўскай мове, павіншаваў асобных грамадзян Літвы з Днём абаронцаў свабоды Літоўскай Рэспублікі.
Ведаю, што з тымі з літоўцаў, хто шануе дату 13.01.1991, мае інтарэсы супадаюць як мінімум ў адным агульным у нас з імі і з Украінай накірунку.