СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 1)Мыш дамаўляецца з украінцамі3-га студзеня 2023-га. Раніц…

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 1)
Мыш дамаўляецца з украінцамі

3-га студзеня 2023-га. Раніцай, нацапіўшы жоўтыя павязкі на рукі, мы выехалі з Часовага Яра ў Бахмут.

Мы – гэта я, Мыш, Р(ыгор) і Б(уры). Нашай задачай было карэгаваць агонь нашага сапага з адлегласьці каля 800 метраў да цэлі – двухпавярховага будынка на скрыжаванні з аб’ектам, які на Крапіве быў адзначаны як “Мусорка” (“Сметнік”).

Гэты будынак на днях быў захоплены рускімі і па дадзеным у ім знаходзілася каля 10 чалавек варожай пехоты, куляметчык і снайпер.

Перад выездам у шэруюзону для крэгоўкі, нам неабходна было сустрэцца з камандзірам ЗСУ,адказным за гэты ўчастак фронту.

Праехаўшы праз палову Бахмута мы спыніліся каля гарадскога сквера. Далей пайшлі ўжо мы ўдваіх з Мышом.

Нашай мэтай быў адзін з камандных украінскіх пунктаў. Трэба было дамовіцца наконт нашай працы ў шэрай зоне, каб нас не пастралялі свае ж – украінцы.

Мыш ішоў сваей знакамітай паходкай паперадзі мяне ў некалькіх метрах, трымаючы аўтамат у левай руцэ. Сквер, праз які мы шлі, быў цалкам бязлюдны. Хіба што толькі чорныя гракі з крумкам лёталі туды-сюды.

Мы зайшлі на тэрыторыю аднаго з нешматпавярховых будынкаў і спусціліся ў падвал. Там знаходзілася да дзесяці украінцаў. З усімі павіталіся за руку.

Мыш пачаў дамаўляцца з украінскім камандзірам і удакладняць асблівасьці участку фронта на якім мы павінны былі працаваць.

Хлопцаў з ЗСУ, якія былі ў асноўным узброены аўтаматамі Калашнікава, зацікавіў мой аўтамат – канадская версія М-16. Я ім паказаў яго і трохі распавеў, сказаўшы, што выбраў яго з-за шасцікратнага прыцэлу, які ішоў у камплекце…

Вярнуліся з Мышом да машыны. Нам належала трапіць за раку Бахмутоўку у шэрую зону ля “Сметніка”. І адным з небяспечных месцаў на гэтым шляху была пераправа, якая абстрэльвалася рускімі.