Кусь і Р(ыгор) шукаюць лаз ў падстрэшша (частка 4)
Дом быў вельмі бедны і не па-гаспадарску занядбалы. У сенцах нават блочная сцяна не была атынкавана. Паўсюль валяляўся нейкі бытавы хлам.
– Р(ыгор), адыйдзі ад дзверы, – сказаў я стаяўшаму за ей Р(ыгору) і пачаў выбіваць дзвер нагой.
З шостага ўдару дзвер расчынілася. Я, цяжка дыхаючы пасля фізнагрузкі ў поўнаээкіпіроўцы ззапдечнікам і бронекамізэлькай, зайшоў унутр дома. Р(ыгор) зайшоў за мной.
Першае памяшканне нагадвала кухню з драўлянай плітой. Сцены былі выбелены, а на падлозе ляжаў лінолеум. Табурэт з сядушкай, абітай нейкай каляровай кляенкай, металевая выварка стаялі на падлозе. Ля сцяны быў стол-шкаф, якія часта можна сустрэць і ў нашых беларускіх весках.
З кухні быў уваход у адзін з двух невялікіх пакойчыкаў. Дзвярэй між імі не было.
Дыван на сцяне першага пакоя. Пад ім канапа. Побач звычайны лампавы тэлевізар. На процілеглай ад іх сцяны – партрэты ці то гаспадароў, ці то іхніх сваякоў. Пад партрэтамі – два мяккіх старых крэсла. Між імі стол з іконкай, пультом ад тэлевізара і пепельніцай, поўнай акуркаў. На столі вісела неказістая простая люстра.
У другі пакой, служыўшы, імаверна, адпачывальняй я не заходзіў, бо яго (а дакладней ягоную столю) хуценька агледзеў Р(ыгор).
Лаза ў падстрэшша з дому не было. Мы выйшлі на вуліцу.
Вы не паверыце, але з моманту, калі Р(ыгор) занес сінюю лаўку на надворак папярэдне агледжанага намі дому і да моманта калі мы выйшлі з гэтага (другога)дома прайшло ўсяго 3 (!!!) хвіліны.