Гэтую гісторыю я апісаў у тэлеграм-чаце “Варта святла”. І высветлілася, што гаспадар коргі не ўпершы…

Гэтую гісторыю я апісаў у тэлеграм-чаце “Варта святла”. І высветлілася, што гаспадар коргі не ўпершыню сустракаецца з негатыўным стаўленнем да ягонага выбару з боку беларусаў-удзельнікаў варты святла.

“Вадаплюх камышовы” даслаў мне відэа з тым самым коргі.

А Наталля Калегава нават апісала той выпадак ў форме аповеда. Што мяне больш за ўсё (прыемна) здзівіла, дык гэта яе высілкі для пераклада аповеда з расейскай на беларускую мову:

16 сакавіка 2021 года быў халодны вечар, калі мы разам з хлопцамі сабраліся каля беларускай амбасады для чарговай Варты святла. Снег яшчэ ляжаў на зямлі, і нам давялося расчысьціць месца для партрэтаў загінулых і запальвання свечак. Месца было мала, таму я адыйшла да дрэў, якія раслі на абочыне, каб вызваліць праход. Сярод хлопцаў, якія прыводзілі мемарыял у парадак, быў і Андрэй Мікрукоў.

На той час у амбасадзе ўсё яшчэ заставаліся памагатыя рэжыму, якія глядзелі на нас з яўнай пагардай. Ім было непрыемна бачыць нашу Варту памяці. У той вечар яны некалькі разоў праходзілі міма, што выклікала абурэнне. Андрэй не вытрымаў і пракрычаў у спіну праходзячым службоўцам дыктатуры: “Халуі, як гэта — быць паслугачом халуя?”

Спачатку супрацоўнік амбасады не адрэагаваў, але пазней вярнуўся з двума сабакамі, магчыма, атрымаўшы загад ад сваіх кіраўнікоў правакаваць нас. Ён падыйшоў да літоўскага ахоўніка і папрасіў яго патрымаць сабак. Літоўскія паліцыянты на той момант яшчэ не адчувалі моцнай непрыязнасці да супрацоўнікаў амбасады, бо да жніўня 2020 года паміж імі былі нармальныя чалавечыя адносіны.

Супрацоўнік амбасады, пакінуўшы сабак, вельмі хутка накіраваўся да нас і штурхануў Андрэя, які сядзеў на кукішках. Я не дала гэтага зрабіць: схапіла супрацоўніка амбасады за плечы, разгарнула да сябе і сказала: “Давай зараз мяне стукні, я наступная!” Літоўскі ахоўнік хацеў супакоіць нас і абараніць супрацоўніка беларускай амбасады, спрабуючы растлумачыць, што мы справакавалі сітуацыю, назваўшы іх халуямі. Гэтае слова культурнае і літаратурнае.

Я пачала тлумачыць яму, што, магчыма, ён забыў, як у Літве людзі стаялі за свабоду. Хтосьці зняў гэта на відэа і хутка адправіў у навінавы партал Nexta
https://t.me/nexta_tv/14349?single .

На жаль, калі справа дайшла да следства, паліцыянт, які яго вёў, сказаў, што на камерах не відаць, каб хтосьці ўдарыў Андрэя. Паколькі пацярпелы заявіў, што не адчуў удару, справа не атрымала далейшага ходу. Аднак гэтага супрацоўніка мы больш не бачылі ў Літве. Магчыма, ён на нейкі час пазбавіўся свайго вялікага заробку або вярнуўся дадому з прэміяй за выкананае заданне.