СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 12)
Пробная карэктыроўка агня (частка 2/2)
– Д(жон), Кусь на сувязі, – безпаспяхова выклікаў Д(жона) я. Ен не чуў мяне.
Але раптам з рацыі, голасам Д(жона), данеслася:
– Будем пробовать.
– Плюс-плюс, – адказаў я і наліў сабе ў кубачак камоту з слоіка.
– Кабанчик ушел! Кабанчик ушел! – паведаміў Д(жон) праз 13 секунд. – Принимай!
– Плюс-плюс, – адказаў я.
Мыш стаў каленямі на падаконнік, каб мець лепшы радыюс агляду. Ен назіраў у бок будынка з рускімі без манакуляра. Я не ведаю што там можна было ўбачыць – я не бачыў нават будынка.
Мае хлопцы зрабілі тры стрэлы з сапага пад карэктыроўку Мыша.
Мыш спусціўся на падлогу. Падыйшоў да свайго тэлефона, што ляжаў на падаконніку. І па Крапіве, усталяванай на ім, паказаў мне прыкладнае месца апошняга разрыва снараду:
– Где-то туда, бл*дь, зашло очень.
Месца трэцяга разрыву, якое паказаў Мыш, было далей ад месца папярэдняга разрыву, хаця Мыш даваў карэктыроўку па дальнасьці 50 метраў бліжэй (і колькі там метраў правее).
Чаму так атрымоўвалася – халера яго ведае. Карэктыроўка па дальнасьці – самая элементарная: альбо хлопцы наблыталі, альбо Мыш не з’арыентаваўся па траекторыі палета снарада.
– Ё-маё, – адрэагаваў я.
– Так, усе. Стоп агонь, – распарадзіўся Мыш.
– Д(жон), стоп агонь, здымаемся, – перадаў па рацыі я сваім хлопцам.
– Не прошло – повтори! Не прошло – повтори! – пачулася ў адказ.
– Д(жон), стоп агонь, – паўтарыў я.
– Плюс,- без энтузіазму адказаў голас Д(жона) з рацыі.
На гэтым наша карэктыроўка павінна была скончыцца нічым. Але…