29 верасня 2024 года, нядзеля, Карвелішскія могілкі.25 верасня у Сашко (Аляксандра Царука) быў дзень…

29 верасня 2024 года, нядзеля, Карвелішскія могілкі.

25 верасня у Сашко (Аляксандра Царука) быў дзень народзінаў.

На выходныя мы з Любай паехалі яго адведаць. З намі разам паехала Таня, якая з Сашко, пры ягоным жыцці, была ў добрых адносінах.

Мне падабаюцца Карвелішскія могілкі. Я, часам, паўжартам кажу Любе: калі памру і мы не паспеем пры жыцці вярнуцца ў Беларусь – пахаваеш мяне побач з Сашко. (Але потым абавязкова перапахаваеш на могілках вёскі маіх продкаў – у Дамашэвічах).

Быў час, яшчэ у Беларусі, калі я пачаў разглядаць такую з’яву, як крэмацыя – найбольш эфектыўнай і зручнай. Можна было ў адным месцы захоўваць попел сваіх продкаў, а не шукаць іх па розных могілках, хаця гэта, у маім выпадку, і было даволі кампактна: Дамашэвічы, Цецеравец, Баранавічы.

Досвед ва Украіне на конт крэмацыі ў Кіезскім крэматорыі маіх загінуўшых пабрацімаў, якіх нельга было пахаваць на беларускай зямлі да моманту яе вызвалення, толькі пасіліў гэтую думку аб зручнасьці крэмацыі.

Адзінае, што для мяне не было вырашаным: а калі мае нашчадкі па нейкай прычыне захочуць атрымаць пробу майго ДНК. Яны ж не зробяць гэтага з поплам.

Калі я пабачыў магілу Сашко, прыгожае месца, дзе ён пахаваны. Атрымаў магчымасьць прыходзіць на гэтае месца, быццам да яго ў госьці, я, чамусьці, вярнуўся ў сваім светапоглядзе да звычайнага спосабу пахавання – у зямлю.

З адзіным але: труна павінна быць цынкавай, каб зручней было перапахаваць потым на радзіме.

Надпіс на помніку – абавязкова па-беларуску (бо я ж беларус). Адной з прычын гэтага таксама з’яўляецца тое, што понікі ў маіх беларускіх дзядоў-прадзедаў падпісаны пераважна па-расейску, адзінкі – па-польску. Гэта ненармальна. (Да, і невялікую “Пагоню” беларускую можна дадаць).

Радуе тое, што дачка Сашко Вольга па вясне плануе ўсталяваць БЕЛАРУСКАМОЎНЫ помнік па Сашко.

Пакуль што тут, у глыбіні тэрыторыі Карвелішскіх могілак, ля вузкай паласы з дрэў, што падымаецца ўгору, утворваючы невялікі холм, пад зямлей ляжыць Сашко.

Ляжыць з красавіка гэтага года. Таму над ім толькі земляны магільны ўзгорак і драўляны крыж з імём-прозвішчам і датамі жыцця і смерці.

Да крыжа прытуліўся вялікі партрэт Сашко фармата А3. Перад ім дзве вялікія лампадкі пад вялікія свечы. На ўзгорку кветкі. (Люблю калі яны жывыя). Зараз яны былі высахшыя – нашы з Любай з мінулага раза і дачкі Сашко.

Пасярэдзіне кімсьці ўтыркнёны былі кветкі з пластыка. За крыжом пасаджаны дзве туі.

Добрае месца знайшоў сабе Сашко. Дагледжанае. На прыродзе ў красамоўным месцы за горадам. Мне падабаецца.

Мы прыбралі сухія і пластыкавую кветкі ў сметніцу. Укапалі ва ўзгорак жывыя кветкі на карнявішчы якіх была зямля. Палілі іх вадой.

Таня адчысьціла лампадкі ад пяску, якім пырскі дажджу запэцкалі шкло.

Уставілі і запалілі свечы.

Я ўтыркнуў ў зямлю невялікі бел-чырвона-белы сцяжок, які Таня прынесла з сабой спецыяльна для Сашко.

Але мы былі не адныя, побач з намі, на магіле суседкі Сашко ўсталёўвалі помнік мясцовыя жыхары.

Пра іх і пойдзе размова.

(На фота: магіла былога добраахвотніка Аляксандра “Сашко” Царука на Карвелішскіх могілках. Вільня, 29 верасня 2024)