Рускі свет у Літвегісторыя 1: “А что мы можем сделать?”частка 3\3: Мінакі-беларусы, якія ездзяць у Б…

Рускі свет у Літве

гісторыя 1: “А что мы можем сделать?”

частка 3\3: Мінакі-беларусы, якія ездзяць у Беларусь

– О, смотри, портреты. А что здесь? – ледзь разбіраю я словы жанчыны, якая з дзяўчынкай-падлеткам і мужчынай праходзілі міма і зацікавілася мемарыялам.

– Гэта варта святла па загінуўшым у розныя часы беларусам супраць рэжыму лукашэнкі, – падыйшла да іх Люба.

– А хто тут на портретах? Когда они погибли? – працягвала цікавіцца жанчына.

– Пошли отсюда! – нярвова перабіў яе ейны спадарожнік.

“Ён ведае што за беларусы на партрэтах і яму не падабаецца гэта месца”, – падумаў я. Перастаў запальваць свечы і падыйшоў да жанчыны, каб распавесьці хто на партрэтах.

– Вось тут партрэт былога міністра МВД Юрыя Захаранка, які знік, з вялікай верагоднасьцю забіты рэжымам лукашэнка, у 1999 годзе. Гэта Зельцэр, які са зброяй у руках сустрэў карнікаў лукашэнкі, а вось Раман Бандарэнка.., – распавядаў я.

– Слышала про Романа Бандаренко! – перабіла мяне жанчына.

(Далей я не буду перадаваць сказанае жанчынай, у мэтах яе бяспекі).

– А там беларускія добраахвотнікі.., – працягваў я распавядаць пра Брэста, Папіка і іншых хлопцаў, перайшоўшы да іх партрэтаў.

– Они з того самого полка Калиновского..? – здзівілася жанчына.

– (Імя), пошли отсюда! – перабіў нас, крыкнуўшы здалёк на жанчыну яе спадарожнік.

Дзяўчынка-падлетак стаяла каля мамы, маўчала, але ўважліва слухала аб чым мы размаўлялі.

Ёйны муж (той самы спадарожнік) быў былым міліцэйскім чыном у Беларусі. Ён падпісаўся за сумленныя выбары і быў звольнены за гэта з працы. Знайсьці новую працу ў Беларусі яму не даваў рэпрэсіўны рэжым лукашэнкі.

– А ЧТО МЫ МОЖЕМ СДЕЛАТЬ? ОТ НАС НИЧЕГО НЕ ЗАВИСИТ! Лукашенко и россия будут в Беларуси до конца наших дней, – сказала нам жанчына.

– Калі нічога не рабіць і не змагацца, то так і будзе. Ад нас залежыць усё! – выказаў я сваё меркаванне.

У гэты момант да жанчыны з дачкой падыйшоў ёйны муж. Па-твару было відаць, што яму страшна знаходзіцца тут, ля мемарыля на віду ў лукашысцкай амбасады, і, тым больш, размаўляць з намі.

Ён баяўся не нас. Ён баяўся, што іх убачаць ля мемарыяла, з намі побач карнікі рэжыма.

Мужчына рашуча, але нярвова ўзяў жанчыну пад руку. Яна развіталася з намі і пайшла, уцягваемая мужам.

– Беларусь будзе вольнай, – гучна развітаўся з імі я.

Аўтарская рэмарка:

У мяне засталося ўражанне, што гэтыя беларусы, асабліва мужчына, ўжо некалькі разоў пашкадавалі, што ў 2020-м годзе адбыўся пратэст, які так крута перавярнуў іх уладкаванае жыццё.

Пры гэтым, яны не будуць супрацьстаяць нам, тым, хто працягвае змагацца супраць рэжыма лукашэнкі і імперскай расеі. І, калі мы пераможам, магчыма нават, дастануць з-пад канапы бел-чырвона-белы сцяг, які захаваўся ў іх з 2020-га года і з годнасьцю скажуць на плошчы Новай Беларусі: “а мы ўвесь час ведалі, што перамога будзе за намі”.