Мыш карэгуе наш сапог (частка 3/3)
Другі снарад разарваўся яшчэ далей ад дома, чым першы.
З трэцім снарадам дакладнасьць стральбы палепшылася – ен і пару наступных разрываліся ўжо бліжэй да дома.
Перадапошні снарад разарваўся ЎСЯГО на 5 метраў правее дома і на 20 метраў пераляцеў за яго!
“Нарэшце!” – радаваўся я за сваіх хлопцаў.
Рускія занепакоіліся і іхні куляметчык даў длінную чаргу ў бок бліжэйшых ад нас дамоў.
“Наступны снарад павінен патрапіць у цэль”, – быў упэўнены я.
Але…
Апошні снарад разарваўся з пералетам 200 метраў і на 120 метраў лявее будынка з рускімі.
Чаму так адбылося я не разумеў. Ведаючы працу сапага, я не знаходзіў тлумачэння. Мне відавочна было адно: з апошнім стрэлам – на 100 адсоткаў віна нашага разліку сапага. Сумневаў не было. Але як? Адказа на гэтае пытанне у мяне не было ў той момант. Было расчараванне. (Праз паўгадзіны, пры сустрэчы на пазіцыі Г(ідра)-3 у цэнтры Бахмута, мае хлопцы расказалі мне што здарылася і чаму так адбылося).
Але зараз было расчараванне. Вярнуўся раздасадаваны Мыш. Махнуў рукой са словамі: “Збіраемся і з’язджаем адсюль!”.
Мы селі ў пікап і рушылі праз пераправу на рэчцы Бахмутоўка да нашай пазіцыі сапага. Мыш планаваў мяне туды завезьці, каб я разам са сваімі хлопцамі працягнялі працаваць. Нам належалала яшчэ ў той дзень падтрымаць агнем групу Ваўкалака, якая ў раене пажаркі адбівалася ад атак рускіх.
– Што адбылося!? Чаму вы прамахнуліся, калі ўжо амаль трапілі ў дом? – першае пытанне, якое я задаў сваім хлопцам пры сустрэчы.
Воскар, Д(жон) і Ваяр амаль у адзін голас адказалі: аказваецца, ў іх выпадкова збілася настройка прыцэлу, а Воскар не запісаў апошнія параметры. Таму яны не ведалі ад якіх значэнняў ім зараз адымаць дыстанцыю 20 метраў і даваць папраўку ўлева на 5 метраў. Таму проста выставілі пачатковыя параметры прыблізна – па памяці. І… памыліліся з імі.
– Трэба было перадаць гэта Мышу па рыцыі, – адзінае, што я мог адказаць.
Ішоў дзясяты дзень, калі мы першы раз убачылі СПГ-9. І другі раз нашай самастойнай стральбы з карэктыроўкай па цэлі.