Бахмут. Люты.
Працоўныя будні
аповед 27
Мой апошні дзень у Бахмуце.
21 лютага 2023, Бахмут. Горад у якім я ўжо чатыры месяцы з перарывамі на адпачынак.
Сёння мы заехалі з ім развітацца: я, Ваяр і Д(жон).
Дакладней, як развітацца: забраць са склепа пад жыгулём буржуйку і перавезьці яе ў Нью-Ёрк, што ў некалькіх кілометрах ад Горлаўкі. Наш разлік перакінулі працаваць туды.
Едучы на машыне ў Бахмут апошні раз, мяне налучыла думка: “Недарэчна будзе загінуць сёння, у апошні дзень, у Бахмуце. І добра б яшчэ працавалі, а то едзем “марадзёрыць” буржуйку.”
Расейцы былі ўжо недалёка ад нашай пазіцыі. З поўначы нуль знаходзіўся ў 0,6 км ад яе.
Пазіцыя “Жыгуль” саслужыла нам добрую службу.
Яе выбар быў паспяховым: нікога з нашых за 3 тыдні працы не параніла, не забіла і не кантузіла на ёй.
З самых “блізкіх” прылётаў я ўспомню толькі некалькі выпадкаў:
– 10 лютага ў 500 метрах ад нас падарваўся і некалькі гадзін выгараў, страляючы боекамплектам, украінскі БТР;
– дзень, калі ў 800 метрах ад нас расейцы масіраванай працяглай па часе бамбардзіроўкай градамі спрабавалі вынішчыць выяўленую імі пазіцыю нашых мінамётчыкаў. Безпаспяхова. Мы хаваліся ў склепе пад жыгулём і па рацыі з перажываннем сачылі за падзеямі. Нікога з нашых мінамётчыкаў нават не зачапіла тады.
– прама ў 10 метрах над маёй галавой праляцела нешта падобнае на снарад сярэдняга калібра на злёце. Ён з гукам рассякаў паветра на адносна маленькай хуткасьці, быў добра заўважны вокам і трапіў недзе за намі ў пары сот метраў не разарваўшыся. Я дагэтуль не ведаю, што гэта было і па-каму ляцела.
А так снарады разрываліся, але адносна далёка і, хутчэй за ўсё, не па нам – не бліжэй за 100-200 метраў.
Аднойчы я назіраў фосфарны дождж, які расейцы абрынулі на украінскія пазіцыі ў 1,5 км на поўнач ад нас.
Шанцавала нам на апошнім баявым у Бахмуце.
Завяршалі мы гэты перыяд добра выкананымі баявымі задачамі.
Таму трошкі шкада было развітвацца з Бахмутам, які стаў больш родным і знаёмым, чым Кіеў.
Да апошняга дня лютага 2023 нам належала працаваць з украінскімі ССО-шнікамі ў Ньё-Ёрку.
3 сакавіка 2023 пазіцыя “Жыгуль” трапіла ў шэрую зону.
8 сакавіка 2023 была акупавана наступам з поўначы.
(На фота: Ваяр, Бача, Д(жон), Кусь на пазіцыі “Жыгуль” у Бахмуце, 6 лютага 2023)