Размова восьмая: “Лепшая зарадка – пайсьці на штурм рускіх пазіцый”
(частка 1)
Б(уча), не любіў заставацца без справы. Калі мы з задавальненнем сядзелі і грэліся ля вогнішча, ён не знаходзіў сабе месца, шукаючы чым карысным заняцца.
Звычайна ён знаходзіў сабе занятак у вольны час. І нават калі гэты занятак, па сваёй сутнасьці быў не патрыбным, яму так было прасьцей бавіць час. Такая ў яго была натура.
Нічога дрэннага ў гэтым не было акрамя аднаго “але”: ён шукаў занятак не толькі сабе, але і любому, хто аказваўся з ім побач. І добра, калі занятак быў карысны і своечасовы – тут можна толькі падзяку яму выказаць.
Але здараліся выпадкі, калі Б(уча) знаходзіў справу “дзеля справы”. То бок рабіў і заклікаў іншых рабіць дзеянні, якія іншаму не былі патрэбны альбо былі не своечасовы.
У такія моманты маглі здарацца канфлікты. Асабліва востра гэта адчувалася, калі мы вымушана чакалі на базе па прычыне адсутнасьці задач, альбо калі была напруга з боекамплектам і мы эканомілі снарады для плануемага штурма.
Вось і зараз, калі мы, падчас зацішша на баявым, выкарыстоўвалі хвілінку, каб пагрэцца і паразмаўляць ля вогнішча, Б(уча) прапанаваў у мэтах маскіроўкі замест вогнішча выкарыстоўваць для сугрэву… фізічныя нагрузкі.
Д(жон): “Да ты зайдёшься, бл*дь”
Ваяр: “Ну”
Б(уча): “Ничога – занимайся ты зарадкаю”
Д(жон): “Ты, бл*дь, к завтрашнему дню уже и не поднимешься (ад стомленасьці)”
Ваяр: “Да, уже надо будет на больничный”
Д(жон): “Серёга (Ваяр) уже точно будет с минингитом лежать или с гайморитом”
Справа ў тым, што Ваяр пастаянна шмыгаў закладзеным носам. Некалі прастыў і так і не змог пазбавіцца ад хранічнага насмарку. А лекаваць рукі не даходзілі з-за баявых.
Б(уча): “Ну подымется – не проблема…”
“Б(уча), осторожна мотыляй, бл*дь, я уже весь в жиру и каплях” – зрабіў заўвагу Д(жон) Б(учы), які побач з ім еў тлустую шкварку.
“Лепшая зарадка – пайсьці на штурм рускіх пазіцый – хутка сагрэешся!” – пажартаваў я.
Ваяр: “Мг. Согреешься, вспотеешь, потом замёрзнешь”
“Они (камандаванне) еще скажут, что “вы демоскируете позицию – дымите” – не здаваўся Б(уча), праціскаючы сваю пазіцыю.