Галоўны культуролаг Беларусі Максім Жбанкоў у інтэрв’ю каналу @жизнь-малинаАб тым, чаму па-першае тр…

Галоўны культуролаг Беларусі Максім Жбанкоў у інтэрв’ю каналу @жизнь-малина

Аб тым, чаму па-першае трэба вучыць людзей
Трэба вучыць свабодзе. Не “правільнай” культурнасці, не “дазволенай” культурнасці, не той – якую мы вырашылі, што мы будзем шанаваць. А той, да якой чалавек прыходзіць сам, дзякуючы свайму свабоднаму выбару. І трэба ствараць магчымасць не для татальнага культурнага канону, а наадварот – вучыць аўтаноўнаму руху ў прасторы культурніцкіх каштоўнасцяў.

Аб мове
Безумоўна, важна ведаць беларускую мову. Безумоўна, варта ведаць культуру, шанаваць тых, хто табе даспадобы, абіраць сваё ў гэтым асяродку. Аднак я лічу, што гэта недастаткова. Мова – гэта не адназначны знак якасці. Мова стварае пэўную прастору існавання, але ў гэтай прасторы могуць прысутнічаць вельмі розныя і неадназначныя асобы.

Аб тым, што стала рухавіком пратэстаў у 2020
Змены адбываюцца, калі змяняецца пэўны лад жыцця. Калі шлях існавання людзей становіцца іншым. І вось гэта параджае новую якасць мыслення. Тое, што адбылося ў 2020 было бы немагчыма без Кастрычніцкай, было бы немагчыма без Зыбіцкай, было бы немагчыма без клубнага руху і гэтак далей. Усе, на першы погляд, нязначныя перамены рабілі неадваротнымі тыя змены ў мысленні. Самае істотнае, што да “паўстання якаснага эспрэса” дзяржава не мела аніякага дачынення. Новы лад жыцця паўставаў як нізавыя грамадскія ініцыятывы. І гэта была тэрыторыя свабоднай самаарганізацыі людзей. Калі людзі самі вырашалі, якія канцэрты ладзіць, якое кіно глядзець, якую музыку слухаць.

Youtube
ЖБАНКОЎ – як быць беларусам, Кац, харошыя рускія, сілавы супраціў і роля Ціханоўскай

Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новае @malina_by. Герой – галоўны культуролаг Беларусі Максім Жбанкоў. Атрымалася моцная размова пра беларушчыну: пра тое, чаму цяжка быць беларусам, чаму лепш называць эміграцыю не выгнаннем, а экспансіей, як Лукашэнка стаў…