Аляксандр Лукашэнка заўсёды паўтарае, што ён гарант суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Нярэдка гэтыя заявы сябруюць са словамі пра «Радзіму ад Брэста да Уладзівастока». Падазрона, так?
Яшчэ больш пытанняў з’яўляецца, калі ўзгадаць, якім было галасаванне за незалежнасць Беларусі 25 жніўня 1991 года ў Вярхоўным Савеце тады яшчэ БССР. Падрабязны матэрыял пра гэта зрабіла «Радыё Свабода».
• Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі Вярхоўны Савет прыняў яшчэ ў ліпені 1990 года, але яна не мела статусу канстытуцыйнага закону, таму не давала краіне рэальнай незалежнасці. На фоне намераў спыніць развал СССР і захаваць уладу КПСС трэба было дзейнічаць хутка.
• Дэпутаты ад БНФ дамагліся склікання надзвычайнай сесіі Вярхоўнага Савета, якая пачалася 24 жніўня. Пасля ўсіх прамоў і дэбатаў адбылося галасаванне аб тым, каб уключыць пытанне пра наданне Дэкларацыя аб суверэнітэце канстытуцыйнага статусу. Лукашэнка быў на сесіі, але за гэты пункт не галасаваў увогуле — ні адмоўна, ні станоўча.
• А на пачатку другога дня сесіі Лукашэнка зрабіў прамову пра пагрозы ад абвяшчэння незалежнасці: «Беларусь не можа апынуцца ў палітычнай і эканамічнай ізаляцыі ад Расіі і іншых рэспублік. З гэтай прычыны мы можам быць адрынутыя прэзідэнтам Гарбачовым, у выніку чаго апынёмся на задворках фармавання новых органаў кіраўніцтва Саюзу».
• Увечары за незалежнасць Беларусі прагаласавалі 256 дэпутатаў з 265 зарэгістраваных у залі. 9 дэпутатаў (3%) не галасавалі — сярод іх быў і Лукашэнка.
І ў 1991 годзе, і зараз у Беларусі дастаткова людзей, якія разумеюць каштоўнасць незалежнасці краіны і суверэнітэту народу. Але пашыраць колькасць такіх людзей — адна з найважнейшых задач.
@honestpeople_by @radiosvaboda
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество