ГЛОГ і „БОЯРЫШНИК“
Ягада гэтая ўва ўсіх славянскіх мовах (акрамя адной) завецца падобна: глог, głóg, глід, hloh…
(Корань архаічны, са значэньнем ‘нешта вострае’. Некаторыя мовазнаўцы прыпісваюць яго мове зьніклага народу, які жыў у Эўропе да прыходу індаэўрапейцаў.)
Толькі па-расейску яна завецца інакш. Расейскае боярышник выводзяць звычайна ад боярич ‛сын баярына’, знойдзем і трагічныя легенды пра „боярышню“ ды калючы куст. У расейскай ёсьць іншыя батанічныя назвы таго ж кораня, напр. кветка боярская спесь.
А беларускае слова глог і з царамі ды баярамі не зьвязанае, і не выклікае асацыяцыяў з бытавым алькагалізмам.
Дэталёва тут: https://rferl.link/3Q1G