„Бульбаш“: ці бяскрыўдная мянушка і ці беларускае гэта словаМовазнаўца Вінцук Вячорка тлумачыць: Сл…

„Бульбаш“: ці бяскрыўдная мянушка і ці беларускае гэта слова

Мовазнаўца Вінцук Вячорка тлумачыць:

Слова „бульбаш“ не беларускае, а расейскае. Яго няма ў беларускай народна-дыялектнай мове і ў слоўніках.
Узьнікла ў сярэдзіне 1940-х гадоў, спачатку азначала вайскоўцаў атамана УПА Тараса Бараўца („Бульбы“).
Прыйшло ў расейскі крымінальны жаргон са значэньнем „беларус“, адтуль — у армейскі, дзе яго і пачулі беларускія мужчыны, што служылі ў савецкім войску.
Слова „бульбаш“ папулярызуе і фактычна абвясьціў саманазвай народу галоўны герой тэлевізійных навін. У выніку ўласьнікі брэндаў „Бульбаш“ рэагуюць на пратэсты супраць прыніжальнай назвы самаўпэўнена і агрэсіўна.

„Бульбаш“: ці бяскрыўдная мянушка і ці беларускае гэта слова

Слова як мінімум спрэчнае. Але яно запаўняе сабой візуальную прастору. Нейкі час таму ў Менску нават зьявілася рэкляма дзіцячага цэнтру „Бульбашик“. Ці беларускае слова „бульбаш“ (спойлер: не!), адкуль узялося, што азначае і ці маем права на абарону ад яго.