Падобныя словы нават у роднасных мовах могуць азначаць зусім рознае. Як беларускія разынкі і расейскія „резинки“. Па-беларуску жавальная гумка можа мець смак разынак, і гэта нармальна.
Між іншым, у „афіцыйным“ слоўніку беларускай літаратурнай мовы ёсьць слова рызіна, якое значыць ‘гума’, і рызінка ‘сьцірка’. Прыйшло яно да нас з расейскае мовы. Хоць самыя расейцы пазычылі яго ў ХІХ ст. у французаў. Але чаму словы рызіна і рызінка ня выціснулі гуму і гумку нават у гады зацятае русыфікацыі? Бо беларуская мова ажно з XV ст. ведае падобнае гучаньнем слова разынкі, але іншага паходжаньня і зусім зь іншым значэньнем — сушаны вінаград, тое, што па-расейску „изюм“.