Добрыя навiныАбвешчана аб адкрыцці яшчэ дзвух Народных амбасадаў Беларусі: ў Ізраілі ды Італіі. Такі…

Добрыя навiны

Абвешчана аб адкрыцці яшчэ дзвух Народных амбасадаў Беларусі: ў Ізраілі ды Італіі. Такім чынам, зараз Народныя амбасады Беларусі прадстаўлены ў 21 краіне.

Камітэт па міжнародных справах Сенату Чэхіі прызнаў КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.

Польшча закрывае пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю і пашырае санкцыі супраць чыноўнікаў лукашэнкі i не выключае закрыцця і іншых пагранпераходаў з Беларуссю.

У Варшаве паспяхова прайшла выстава-аўкцыён у падтрымку беларускіх і ўкраінскіх бежанцаў.

Супраць удзелу спартоўцаў з РФ і Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Парыжы сфармавалася кааліцыя з 35 краін.

Польшча прапанавала стварыць “зборную бежанцаў” на Алімпіядзе ў Парыжы, у склад якой маглі б увайсці беларусы і расіяне, якія выступаюць супраць рэжымаў пуціна і лукашэнкі.

Ва Украіне з’явіўся Цэнтр беларускіх камунікацый — “грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў і беларусаў, якое заклікана спрыяць дэакупацыі Беларусі, яе нацыянальнаму адраджэнню, дэмакратызацыі і вяртанню ў кола еўрапейскіх дзяржаў.”

У шведскім каралеўскім палацы адбылася ўрачыстае адкрыццё сусветнага руху “Crafts that Unite, Heal, and Last” («Рукадзелле, якое аб’ядноўвае, вылечвае і захоўваецца»), заснаванае беларускай мастачкай Людмілай Хрысцесевай.

Вяртанне страчанага шэдэўра. Беларускі рэпрэсаваны дырыжор Іван Касцяхін аднавіў оперу “Маргер” беларуска-польскага кампазітара Канстанціна Горскага.

У межах міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» ў Вільні ўпершыню прэзентавалі кнігу «Алесь Бяляцкі».

Сайт пра Нобелеўскага лаўрэата і палітзняволенага кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага цяпер можна чытаць яшчэ на трох мовах — польскай, французскай і нямецкай.

Аўдыяверсія вершаў палітвязня Андрэя Скурко з’явілася на «Кніжным возе».

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot