На Зямлі існуе больш за 7000 моваў, і адна з іх беларуская: пытанне толькі ў тым, як мы да яе ставімся
У штодзённым жыцці большасць нават не задумваецца, але свая мова — гэта адзін са складнікаў паняцця «народ».
Беларусам у нейкім сэнсе пашанцавала, бо нашыя продкі зрабілі вельмі шмат для таго, каб нашая мова была для нас не толькі моцным падмуркам і сродкам камунікацыі адно з адным, але і карысным дапаможнікам у стасунках з іншымі народамі.
Добрае валоданне беларускай мовай дае кожнаму беларусу магчымасць значна лепей разумець палякаў, чэхаў, безумоўна, украінцаў.
Беларуская мова мае два правапісы — «наркамаўка» і «тарашкевіца», а таксама напісанне на трох алфавітах: кірыліца, лацінка і арабіца. Толькі ўявіце, што нам дастаткова вывучыць, як нашая мова пішацца з дапамогай лацінскай і арабскай пісьменнасці, і аўтаматычна прасцей будзе вывучаць арабскую і мовы большасці свету. І гэта нават не згадваючы, што ў беларускай мове ёсць шмат словаў, да прыкладу, з нямецкай (дах, гандаль, пляц).
Кожны беларус і беларуска мусяць памятаць, што валоданне беларускай мовай — гэта не «неабавязковы дадатак», гэта тое, што ў сукупнасці з нашай культурай і гісторыяй дае нам права звацца беларусамі.
І напрыканцы. Вы ўсе ведаеце, што часам у дыскусіях нейкія недасведчаныя асобы, часцей за ўсё з Усходу, пачынаюць казаць сапраўдную лухту і абражаць беларусаў тым, што быццам бы «у вас не язык, а диалект русского. говорите на нормальном языке».
У адказ на гэта вы можаце паспрабаваць прывесці факты і аргументы, але можна зрабіць прасцей і эфектыўней — дашліце ім гэтае відэа і задайце толькі адно пытанне: «Пра што гэты верш?».
З Днём роднай мовы, беларусы і беларускі!
@motolkohelp