Па-беларуску — наадварот! Падобныя словы могуць азначаць зусім рознае нават у роднасных мовах. Сьліўкі з кавай есьці няма завядзёнкі, пагатоў косткі выплёўваць трэба і яны бываюць кіславатыя. Вяршкі (па-расейску „сливки“) — іншая рэч, яны зьмякчаюць смак кавы (праўда, могуць і скіснуць, але костак у іх дакладна няма). А яшчэ ў беларускай мове сьлівы (плады) і зьлівы (каналізацыйныя) называюцца рознымі словамі.