У Празе адкрылася выстава “Толькі ў Чэхіі я была цалкам беларускай”, прысвечаная Ларысе Геніюш.
Кніга “(Не)расстраляныя” трапіла на паліцу бібліятэкі Кангрэса ЗША.
Серыя турніраў Oceanman паставіла ўмову для допуску спартоўцаў з РФ і РБ — подпіс пад антываеннай дэкларацыяй.
У Швецыі адбудзецца спектакль-чытка “Бяляцкі, прасі літасці” паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака.
Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў Святланы Алексіевіч i Алеся Бяляцкага.
Ганна Шаркунова выпусціла песню на словы палітвязня Максіма Знака.
Беларусы перакладаюць культавую гульню GTA San Andreas на беларускую мову.
У нямецкім выдавецтве hochroth выйшаў двухтомнік вершаў беларускага паэта Дзмітрыя Строцава.
Павільён беларускіх кніг будзе працаваць на Кніжнай выставе ў Беластоку.
Паэтка і перакладчыца Яна Псайла ўпершыню пазнаёміла жыхароў міжземнаморскай Мальты з вершам Янкі Купалы на мальційскай мове.
Беларус Віталь Алексяёнак трапіў у фіналісты прэстыжнай Прэміі маладых дырыжораў імя Герберта фон Караяна.
Фэст «Nefiltravanae kino» адмянілі ў Беларусі, але ён пройдзе ў Вільні.
Фільм-гісторыя затрыманых на беларускіх пратэстах-2020 «Беларусь 23.34» трапіў на два кінафестывалі.
Адзін з самых прэстыжных універсітэтаў Вялікабрытаніі аб’яўляе набор на доктарскую праграму па тэме Беларусі.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!