Паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч ужо год вядзе канал на ютубе. Ён расказаў Свабодзе пра свае ўражаньні, пляны і параіў, якія кнігі варта зараз пачытаць беларусам.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ
«Вельмі раю кнігу нашага нобэлеўскага ляўрэата і палітвязьня, у якой імя аўтара і назва сышліся ў двух словах — „Алесь Бяляцкі“. Кніга падрыхтаваная на падставе ўспамінаў ды інтэрвію нашага славутага праваабаронцы, а таксама выказваньняў калегаў пра яго. Выйшла ў Варшаве ў выдавецтве „Полацкія лябірынты“. Знак нашага часу: „Полацкія лябірынты“ ў Варшаве…»
Выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм»:
«Сонца» Яўгеніі Пфляўбаўм;
«Да новага заўтра» Зінаіды Бандарынай;
«Неба мнагавокае» Натальлі Вішнеўскай.
Выдавецтва «Янушкевіч»:
«Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэральда (у новым перакладзе Сяргея Матыркі);
«І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Гэмінгуэя (у перакладзе Юркі Гаўрука).
«Абедзьве кніжкі — пра так званае „страчанае“ пакаленьне, пра людзей, якія згубілі сэнс існаваньня ў агні першай сусьветнай, іх спробы жыць далей. Нам непазьбежна пасьля перамогі давядзецца адбудоўваць жыцьцё адпачатку, і досьвед гэтага пакаленьня можа быць карысны», — кажа Андрэй Хадановіч.
Выдавецтва «Камунікат»:
«Вельмі раю збор твораў Уладзімера Арлова, шырока любімага нашага аўтара. Часам гэта перавыданьні даўніх кніг, якія ня могуць выйсьці ў Беларусі па зразумелых прычын. Часам гэта новыя кнігі, як, напрыклад, другая частка бэстсэлера „Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча“».
Кнігі жаночай паэзіі:
«Песьні для мёртвых і ўваскрэслых» Вальжыны Морт;
«Побач» Насты Кудасавай;
«Водападзел» Марыі Мартысевіч;
«Рэвалюцыя» Ганны Янкуты.
Андрэй Хадановіч раіць кнігі апошняй нобэлеўскай ляўрэаткі Ані Эрно, засяроджанай на жаночай праблематыцы. А таксама сучасную клясыку:
«Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец;
«Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча.
«Сучасны паэтычны авангард — кніга вершаў Віктара Сямашкі „Аўтар мае рацыю заўжды“, што зьявілася сёлета ў Беластоку. Чытайце, такой паэзіі больш ня піша ніхто».
З поўным артыкулам можна азнаёміцца тут
Паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч ужо год вядзе канал на ютубе. Ён расказаў Свабодзе пра свае ўражаньні, пляны і параіў, якія кнігі варта зараз пачытаць беларусам.