Калі вы апошні раз бачылі Джуда Лоў ці Кевіна Спейсі ў праграме беларускага тэлебачання? Верагодна, што даўно, бо фільмы з іх удзелам старанна выкідваліся з эфіру. Расказваем у нашым новым роліку, хто з беларускіх і замежных артыстаў трапляў у «чорны спіс» рэжыму і як гэта на іх адбівалася:
https://youtu.be/S2yZb-srwh4Прапаганда працуе не толькі праз навіны ці «аналітычныя» матэрыялы, яна закранае і тыя сферы, у якіх мы не чакаем з ёй сустрэцца.
Мы запускаем новую рубрыку «Прапаганда ў культуры», дзе будзем адсочваць, праз якія інструменты і наратывы ў культуры нам імкнуцца прамыць мазгі і змяніць наш светапогляд.
Сёння разам з нашымі гасцямі —
Лявонам Вольскім (гурты N.R.M., «Крамбамбуля», ZET), Уладзімірам Пугачам (
гурт «J:Морс»), Юрыем Стыльскім (гурт «Дай Дарогу!») і палітыкам
Паўлам Латушкам (былы міністр культуры Беларусі, кіраўнік
НАУ) высвятляем, як працуюць «чорныя спісы» ў культуры і што насамрэч мы праз іх страцілі.
Глядзіце
ролік і дзяліцеся, пра якія забароненыя гурты вы таксама думалі, што яны распаліся?
@honestpeople_by#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #остановипропаганду #культура Ці працуюць «чорныя спісы»? Мы задалі гэтае пытанне непасрэдным удзельнікам падзей — «забароненым» музыкам Лявону Вольскаму @lvolski (гурты N.R.М., «Крамбамбуля», ZET), Уладзіміру Пугачу (гурт «J:Морс» @jmorsvideo ) і Юрыю Стыльскаму (гурт «Дай Дарогу!» @DaiDaroguBand…