У беларусаў няма культурнай памяці? Ці яе ў нас заціраюць?Разбіраемся, куды знікаюць нашыя культурн…

У беларусаў няма культурнай памяці? Ці яе ў нас заціраюць?

Разбіраемся, куды знікаюць нашыя культурныя пласты, у роліку пра «чорныя спісы» ў культуры: https://youtu.be/S2yZb-srwh4

Шмат што робіцца нібыта «ўпершыню ў Беларусі», але калі паглядзець у недалёкую гісторыю — яно ў нас было, цяпер закінутае і забытае. Беларускую творчую прастору часам абвінавачваюць у адсутнасці пераемнасці паміж новымі хвалямі і пакаленнямі. Атрымліваецца, у нас адсутнічае культурная памяць?

Давайце праверым. Напішыце ў каментарах, якіх беларускіх рок-музыкаў з дзевяностых ці двухтысячных вы памятаеце?

У нашым новым роліку пра «чорныя спісы» ў культуры мы паразмаўлялі з музыкамі, якія калісьці на нейкі час знікалі з медыяпрасторы, — Лявонам Вольскім, Уладзімірам Пугачам і Юрыем Стыльскім. Знікненне не было добраахвотным — музыкам перарэзалі шлях да сваёй аўдыторыі на адміністрацыйным узроўні: забаранілі выступы, прыбралі з прэсы, радыё і тэлебачання. За што менавіта — глядзіце ў роліку, але агулам — за грамадзянскую пазіцыю і крытыку ўлады.

Чаму ўлада баіцца культработнікаў? Па-першае, у іх ёсць аўдыторыя і мажлівасць выказваць свае думкі і погляды гэтай аўдыторыі. Па-другое, творчыя людзі адлюстроўваюць рэчаіснасць у сваіх творах, і, зразумела, гэтая рэчаіснасць не падабаецца рэжыму. Таму ён засоўвае «ненадзейных» дзеячаў культуры ў «чорны спіс», пазбаўляючы людзей магчымасці працягваць свой шлях.

А што бачым мы? Дакладней, што не бачым? Нашых выканаўцаў. Яны знікаюць з поля зроку разам са сваёй праўдай і грамадзянскай пазіцыяй. Да нас само існаванне нейкіх забарон даводзіцца рэдка: уладзе не хочацца, каб мы ведалі, што існуюць нейкія альтэрнатыўныя меркаванні, таму спісы робяцца цішком і толькі часам зліваюцца ў інтэрнэт. У выніку Лукашэнка і яго падначаленыя вынішчаюць нават памяць у аўдыторыі, што раней нешта існавала. Таму мы і глядзім на нашае культурнае поле як на беднае, дзе нічога новага, цікавага ці трэндавага не з’яўляецца. «Чорныя спісы» не проста выдаляюць з рынку артыстаў, яны зачышчаюць нашае ўяўленне пра тое, што ў нас было нешта вартае і значнае.

Але мы раім пашыраць сваю культурную памяць і разбірацца з тым, чаму нашая культура такая вычышчаная, напрыклад, у нашым роліку вось тут: https://www.youtube.com/watch?v=S2yZb-srwh4&t=2187s

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #остановипропаганду #культура
Честные люди

Разбіраемся, куды знікаюць нашыя культурныя пласты, у роліку пра «чорныя спісы» ў культуры: https://youtu.be/S2yZb-srwh4