«КАРЦІНКА-ДНЯ»
Мне здаецца, што даўно настаў час, каб папулярызаваць беларускую мову. Мы з вамі цэлая нацыя, у якой толькі малы працэнт размаўляе на роднай мове. Добра, што ўжо шмат тых, хто пачаў разумець, што беларускую мову трэба вяртаць да жыцця. Аднак не ўсім хапае сіл, часу, падтрымкі для вывучэння.
Гартаючы стужку Instagram, я наткнуўся на публікацыю Ягора Тубелевіча аб запуску марафону беларусізацыі. Сутнасць марафону заключаецца ў тым, што на працягу 10 дзён вам будуць даваць розныя заданні для развіцця пісьма і гаворкі на беларускай мове. Тэма вельмі цікавая, лічачы, што гэта першы падобны марафон у Instagram.
Будзеце ўдзельнічаць? Вось спасылка на пост.