«КАРЦІНКА-ДНЯ»
За тое, што прысела на помнік, на мінчанку завялі крыміналку за “апаганьванне” манумента Перамогі
Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да 28-гадовай жыхаркі Мінска стала відэа, дзе яна сядзіць на мармуровым падножжа помніка з бчб-сцягам. На думку міліцыі, гэта здзек над помнікам.
Аб тым, ці з’яўляецца здзекам над мірнымі грамадзянамі сваёй краіны сістэматычнае перавышэнне сваіх паўнамоцтваў, ўтойванне злачынстваў і дача заведама лжывых паказанняў у судах — міліцыя не паведаміла.
———————————————
Падпісвайцеся на канал Вольнага Захаду
@zahad97info