Сілавікі Лукашэнкі аб’яўлены ў вышук
Асобы, якія пацярпелі ад гвалту на тэрыторыі Беларусі, падалі заявы ў пракуратуры шэрагу краін аб узбуджэнні крымінальных спраў па фактах здзейсненых у дачыненні да іх злачынстваў, звязаных з гвалтам у перыяд затрымання або знаходжання ў зняволенні. Гэтыя злачынствы ўчыняюцца ў кантэксце бягучага шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу супраць грамадзянскага насельніцтва ў перыяд з траўня 2020 года па цяперашні час.
Гэтыя заявы пацярпелыя асобы маюць права падаць фактычна ў любой краіне свету, паколькі катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя або зневажальныя годнасць віды абыходжання ўніверсальна забароненыя.
Па звестках, якія мае каманда НАУ, пракурорамі Польшчы прынятыя рашэнні аб аб’яўленні ў вышук шэрагу беларускіх сілавікоў, якія падазраюцца ў здзяйсненні актаў гвалту на тэрыторыі Беларусі.
Гэтыя асобы падлягаюць затрыманню і далейшаму прыцягненню да крымінальнай адказнасці ў рамках механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Польшчы, а таксама тых краін, дзе ўзбуджаны падобныя крымінальныя справы.
Пацярпелыя на тэрыторыі Беларусі ад катаванняў і гвалту беларускіх сілавікоў падалі заявы ў пракуратуры Польшчы, Літвы, Чэхіі, Германіі, Швейцарыі, Украіны і шэрагу іншых краін.
З гэтай нагоды намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў:
«Аб’ява ў вышук падазраваных беларускіх сілавікоў — гэта сур’ёзны сігнал усёй сілавой сістэме Лукашэнкі, што ніхто не сыдзе ад адказнасці, і асобы, якія здзяйснялі і працягваюць здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці, падлягаюць пераследу практычна ва ўсіх краінах свету і далейшаму пакаранню. Гэтыя справы не маюць тэрміну даўніны».
@CabinetBelarus