Шукаеце, што пачытаць восенню? Вось вам кароткі спіс прэміі Ежы Гедройця! З 15 намінантаў засталося …

Шукаеце, што пачытаць восенню? Вось вам кароткі спіс прэміі Ежы Гедройця! З 15 намінантаў засталося шэсць. Па выніках конкурсу журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе.

1. Алег Дашкевіч, «З вышыні птушынага палёту» – замалёўкі-рэпартажы з гумарам пра жыццё, падзеі і надзеі беларусаў нашага часу.

2. Сяргей Лескець, «Шэпт» – кніга пра вясковую магію, бабак-шаптух, траўніц і чараўніц і амаль зніклую традыцыю лекавання словам, якую на працягу 9 гадоў дакументаваў беларускі фатограф.

3. Ганна Кандрацюк, «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» – зборнік рэпартажаў пра падляскіх беларусаў.

4. Сцяпан Стурэйка, «Пасажыры карабля Тэсэя» – аповесці даследчыка культурнай спадчыны пра тое, як мы губім тое, што любім.

5. Іна Снарская, «Зачараваны скарб» – душэўныя аповеды пра вёску маленства гераіні на Полаччыне.

6. Макс Шчур, «Там, дзе нас няма» – раман, дзеянне якога адбываеца ў радыкальна бязглуздай Беларусі 90-х.