Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем!
Праваабарончы цэнтр «Вясна», Free Belarus Center i «Мемарыял» працягваюць серыю публікацый, прысвечаных паэтам, нявінна забітым у сумна вядомую «чорную ноч».
Алесь Дудар — яркі прадстаўнік «першай хвалі» маладой беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў «Маладняка», суаўтар першага беларускага падлеткавага рамана. У картках распавядаем пра пачатак яго літаратурнай кар’еры, яго барацьбе за беларускую мову і яго лёсе. А ніжэй прыводзім адзін з яго вершаў.
Цені блудзяць па твары,
Сэрца точыць нуда.
Сёньня лепшы таварыш
Можа цябе прадаць.
Сёньня ня верыць нікому,
Можа я сам шпіён.
Сьціснуць рукамі скроні,
Няхай пагасьне агонь.
Многія маюць сховы
Ў шкліцах чырвоных маніст.
Скажы па-свойму слова –
Крыкнуць – ты шавініст.
Будзіць волатаў косьці,
Будзіць сафійскі звон.
Прышлі вы да нас у госьці
І нам надзелі ярмо.
Больш даведацца пра творчасць расстраляных беларускіх паэтаў можна з праекту FBC «Executed Poetry» ці з праекту Сяргея Будкіна «(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ».