Аўт. крас 1st, 2025
*

Куды звяртацца па дапамогу? Пачала працу служба «Адно акно»

На мінулым тыдні прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы запусціла інфармацыйна-кансультацыйную службу «Адно акно», дзе кожны беларус і беларуска змогуць атрымаць бясплатную дапамогу.

На дадзены момант у базе службы 245 арганізацый, якія аказваюць юрыдычную, медыцынскую, псіхалагічную і фінансавую дапамогу беларусам ці адказваюць за вырашэнне розных сацыяльных пытанняў. У гэтым спісе – недзяржаўныя арганізацыі, мясцовыя ініцыятывы за мяжой, а таксама дзяржарганізацыі ў Беларусі.

Атрымаць дапамогу можна на сайце службы праз званок ці чат-бот, а таксама праз сацыяльныя сеткі ці электронную пошту [email protected].

Калі ласка, калі вы заходзіце на сайт з Беларусі, у мэтах бяспекі выкарыстоўвайце VPN.