Лідар “J:Mors” Уладзімір Пугач заняўся выданнем беларускіх аўдыякніг. Пакуль агучана толькі тры: Вацлаў Ластоўскі “Кароткая гісторыя Беларусі”, Ігнацій Яцкоўскі “Аповесць з майго часу” і Ігнат Абдзіраловіч “Адвечным шляхам”. Кнігі начыталі актор Алег Гарбуз і музыка Аляксандр Памідораў.
Выдавецтва назвалі Litaralna. Яно апісвае сябе як “каманда энтузіястаў, аб’яднаных важнай мэтай – захаваннем і папулярызацыяй беларускай моўнай спадчыны: літаратуры, перыёдыкі, значных помнікаў беларускай думкі».
У планах – агучыць і алічбаваць значныя творы беларускай літаратуры, а таксама артыкулы са старых газет і часопісаў, заканадаўчых актаў і апублікаваных прыватных лістоў. Акрамя гэтага выдавецтва зацікаўлена ў творах сучасных беларускіх аўтараў.
Паслухаць кніжкі бясплатна можна тут: https://www.youtube.com/@Litaralna
Падтрымаць праект – на “патрыёне”.