«Мая хата з краю» – гэта пра беларусаў? Усё залежыць ад таго, як вы працягнеце гэты фразеалагізм. М…

«Мая хата з краю» – гэта пра беларусаў?

Усё залежыць ад таго, як вы працягнеце гэты фразеалагізм. Можна сказаць: «Нічога не знаю», – і так вы апішаце абыякавага, зацюканага чалавека, але хіба мы такія? У гэтага выраза ёсць іншая канцоўка: «Мая хата з краю, таму першым ворага сустракаю». Бо ўсе напады на вёску ці мястэчка пачынаюцца з крайніх дамоў – яны прымаюць першы ўдар.

Існуе міф, што беларусы ўвесь час былі раз’яднанымі, эгаістычнымі, зацікаўленымі толькі сваімі ўласнымі справамі. Адкуль жа тады ўзяўся ўздым салідарнасці і ўзаемадапамогі ў 2020 годзе падчас пратэстаў? Чаму беларусы шылі маскі і развозілі ежу дактарам у пандэмію? Чаму літрамі везлі чыстую ваду ў раёны Мінска, дзе яна была забруджаная?

Нашая салідарнасць была з намі заўжды, на працягу ўсёй гісторыі. Мы здаўна ўмеем падтрымліваць адно аднаго. Умеем самаарганізоўвацца, дамаўляцца і ўзнімацца на абарону сваіх правоў.

Мы сабралі ў картках некалькі прыкладаў з гісторыі нашай салідарнасці і ўзаемадапамогі. Гартайце карткі, натхняйцеся і далучайцеся да акцыі «Гонар упрыгожвае»: расказвайце пра моманты беларускай салідарнасці, якімі вы ганарыцеся, пад хэштэгам #гонарупрыгожвае !

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае