«Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!» Магшоты палітвязняўФота пад арыштам — асобны накірунак …

«Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!» Магшоты палітвязняў

Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала 30 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons

На яе думку, гэта таксама можаць даць разуменне пра ўмовы ўтрымання, працэс дакументавання з таго боку кратаў, стаўленне супрацоўнікаў да палітвязняў, а таксама зафіксаваць стан зняволеных на фотаздымках.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/114595

Былыя палітзняволеныя таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

Праект створаны ў межах стыпендыяльнай праграмы Free Belarus Center.