ЁН ПРА АБРАЗЫ́, А Я ПРА ГАРБУЗЫ́(па-расейску „в огороде бузина, а в Киеве дядька“ — цікава, ці ў іх …

ЁН ПРА АБРАЗЫ́, А Я ПРА ГАРБУЗЫ́
(па-расейску „в огороде бузина, а в Киеве дядька“ — цікава, ці ў іх гэтая прымаўка яшчэ дазволеная)

На баштáне растуць вялі-і-ікія:

1) Кавун.
І па-ўкраінску кавун, але па-расейску арбуз, па-польску і arbuz, і kawon, па-баўгарску диня. А па-крымскататарску qarpız [къарпыз].
2) Гарбуз.
І па-ўкраінску гарбуз, а па-расейску тыква. Затое па-польску dynia. А ў крымскіх татараў гэта qabaq [къабакъ]. Дарэчы, кабачок — проста гатунак гарбуза.
3) Дыня або малён.
Па-ўкраінску диня, па-расейску дыня, па-польску melon. А па-крымскататарску — qavun [къавун].

Словы кавун, гарбуз, кабак (-чок) — зь цюрскіх моваў. Да нас яны, як і гэтыя расьліны, прыйшлі, пэўна, ад крымскіх татараў. Але па дарозе назвы папераблытваліся.