Нават у роднасных мовах падобныя словы ці выразы могуць мець адваротныя значэньні. Беларускае пад га…

Нават у роднасных мовах падобныя словы ці выразы могуць мець адваротныя значэньні. Беларускае пад гару — тое самае, што ў гару, угару, угору. Расейскае ж „под гору” — па-беларуску з гары. Тут няведаньне міжмоўных кантрастаў можа дорага каштаваць — і Сызыфу, і раварысту.