Як вам фраза: „Лопаюцца ныркі і распускаюцца клейкія аркушыкі“.Бр-р. Але гэта ня фільм жахаў пра кас…

Як вам фраза:
„Лопаюцца ныркі і распускаюцца клейкія аркушыкі“.
Бр-р.
Але гэта ня фільм жахаў пра касьмічную пачвару, што адкладае яйкі ў зямныя арганізмы, зь якіх потым вылазяць новыя пачвары. Так электронны перакладнік перадаў расейскі сказ „Лопаются почки и распускаются клейкие листочки“.

Мэханічныя мазгі не разумеюць, што аднаму расейскаму слову могуць адпавядаць два ці тры беларускія з рознымі значэньнямі:
рас. почка = бел.
1) нырка ‘унутраны орган чалавека ці жывёлы’
2) пупышка ‘завязь ліста ці бутон на дрэве, кусьце’