Не „кадзіраваць“, а кадаваць, не „інфіцыраваць“, а інфікаваць. Беларусы яшчэ ў часы ВКЛ дапасоўвалі …

Не „кадзіраваць“, а кадаваць, не „інфіцыраваць“, а інфікаваць.

Беларусы яшчэ ў часы ВКЛ дапасоўвалі лацінскія карані да нашых звычайных дзеяслоўных формаў: informare > інфармаваць.

Устаўка „-ір-“ для беларускай мовы лішняя. У народнай мове — толькі „шпацыраваць“, але ж гэта ад „шпацыр“ — прагулянка. Словы на „-іраваць” штучна (і масава) увялі ў беларускую мову ў 1937 годзе.