Назвы сьвяточнага дрэўца ў беларускай мове: ялíна, ялінка і елка

Вольны Захад інфа

Як называць сьвяточнае дрэўца? На бальшыні абшару беларускае мовы ёсьць слова ялíна (з варыянтамі éліна, ялінá), так звычайна называюць адно дрэва. У слоўніку Івана Насовіча (XIX стагодзьдзе) — яліна, ялінка. „Да нас прыйшла ялінка — зялёная галінка!“ — сучасная дзіцячая песенька.

А абагульненая назва хваёвага дрэва роду Picea на вялікай прасторы — прыблізна ад Барысава да Ваўкавыска — елка, ня ёлка (параўн. цешча — тёща, апенька — опёнок). Назва ёлка менавіта для сьвяточнага дрэва прыйшла ў беларускую мову з расейскай у савецкі час.

Дарэчы, беларускі прыметнік ёлкі — пра непрыемны смак сапсаванага (зьялчэлага) масла ці сала.

Падрабязна ў артыкуле https://smarturl.click/2peR. А на Google-мапе https://shorturl.at/nrvP3 пазначана, якія народныя назвы дрэва запісалі дыялектолягі.